У суботу, 5 верасьня, прайшоў чарговы зьезд Партыі Беларускага Народнага Фронту. Гэтая падзея адбывалася ў Доме культуры трактарнага заводу ў Менску на вул. Даўгабродскай. Ад Вялейскай суполкі Партыі БНФ прысутнічала пяць сябраў і адзін госьць.
23 красавіка ў Астравецкім райвыканкаме адбылася "сустрэча дырэкцыі будаўніцтва АЭС з насельніцтвам". На ёй прысутнічалі і сябры ініцыятывы "Астравецкая АЭС - пагроза для Беларусі", у тым ліку сябры партыі БНФ Аляксей Сюдак зь Вялейкі і Алесь Капуцкі з Маладэчна.
У суботу 18 красавіка ў Вялейцы адбылася прэзэнтацыя кнігі "Акрэсьцінскія будні - дзённік палітвязьняў". Імпрэзу ладзілі вялейскія сябры Моладзі БНФ. Прэзентацыю вёў укладальнік кнігі - Антось Каліноўскі, намесьнік старшыні Моладзі БНФ, які распавёў і пра ўласны досьвед палітычнага зьняволення. Прысутныя атрымалі ў падарунак асобнікі кнігі.
Сёння, 31 сакавіка, у Брусэлі праходзіць канферэнцыя "Дарожная карта для Беларусі", якую ініцыявалі тры фракцыі Еўрапарламента. Сярод тэм заяўленых дакладаў — перамены ў Беларусі з кастрычніка 2008 года і перспектывы развіцця адносінаў ЕС з Беларуссю.
У сувязі з лібералізацыяй, якую нібыта аб'явіў А.Г.Лукашэнка, вялейскія сябры Партыі БНФ зьвярнуліся да рэдактара газеты "Шлях Преамогі" М.Р.Кузаўкінай з заявай. Сутнасць заявы - надрукаваць на старонках газеты пазіцыю вялейскіх сяброў ПБНФ адносна эканамічнага крызісу ў краіне. На заяву сп.Кузаўкіна адказала лістом у пафасным тоне. Праз сайт горада апублікоўваем наш адказ.
У сувязі зь лібералізацыяй, якую нібыта аб'явіў А.Г.Лукашэнка, вялейскія сябры Партыі БНФ зьвярнуліся да рэдактара газеты "Шлях Преамогі" М.Р.Кузаўкінай з заявай. Сутнасьць заявы - надрукаваць на старонках газеты пазіцыю вялейскіх сяброў ПБНФ адносна эканамічнага крызісу ў краіне. На заяву сп.Кузаўкіна адказала лістом у пафасным тоне.
Набліжаецца дзень Канстытуцыі. Многія нават і не ведаюць, чым знамянальны дзень 15 сакавіка. Як і не ведаюць, што такое Канстытуцыя. Для вельмі малой, актыўнай часткі насельніцтва – гэта АСНОЎНЫ ЗАКОН па якім мы павінны жыць, для большасці – кніжачка з незразумелымі законамі, якую не адчынялі ні разу ў жыцці, для трэціх – заканадаўчы дакумент, з якім можна не лічыцца, бо ёсць указы і пастановы грамадзяніна Лукашэнка.
Прааналізаваўшы эканамічны стан краіны ў сувязі з апошнімі падзеямі, Партыя БНФ прыйшла да высновы і заяўляе, што раптоўная і нахабная “Дэвальвацыя” ў студзені 2009 года – гэта вынік працы некампетэнтнай улады на ўсіх узроўнях на чале з Лукашэнкам А.Г. Кіруючая бюракратыя ня здолела своечасова і адэкватна ацаніць наступствы сусьветнага фінансавага крызісу, ігнаруючы ўсе эканамічныя законы, што прывяло да рэзкага зьбядненьня беларускага народа, а фактычна, да яго зладзейскага абкраданьня ўладай.