Нядаўна велейчанін Уладзімір Архіпавіч Малярчук стаў кіраўніком Менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. З гэтай нагоды і бяром у яго інтэрв'ю.
Яна піша прозу і вершы, займаецца журналістыкай, марыць аб добрым гаспадары для сядзібы Агінскага, Грэцыі і ...калясцы з аўтаматычным кіраваннем. Інтэрв'ю з Дар'яй Ліс з в.Залесьсе Смаргонскага раёна.
У эфіры тэлеперадачы “Чакай мяне” за мінулыя два гады двойчы паказваліся сюжэты аб тым, як удзельніца Смаргонскага антыкамуністычнага падполля на чале з Расціславам Лапіцкім Часлава Браніславаўна Ашукоўская (зараз- Галумян), віна якой была толькі ў тым, што не данясла аб наяўнасці арганізацыі, шукала сваіх сябровак.
Мяне бацька з дзяцінства вучыў усяму беларускаму: размаўляў на мове, вучыў са мной беларускія вершы. Жадаў аддаць толькі ў беларускую школу. Я зразумеў, што ў Беларусі ёсць нейкая мова, апроч беларускай, калі наш клас перавялі на расейскую. Супраць была палова бацькоў і настаўнікі, якія нас да гэтага чатыры гады навучалі па-беларуску нават фізіцы.
Я к мастак я пачаў пісаць працы, непарыўна звязаныя з маёй зямлёй. Я ўсвядоміў сябе беларусам, калі пачаў разумець усё тое, што бачу наўкол, прапускаць гэта праз сябе. Яшчэ маленькім хлопчыкам бачыў свет, сонейка, хадзіў па палях, па лугах, лавіў рыбу, але не меў панятку аб тым, што такое нацыя і нацыянальнасць. Цяпер я з задавальненнем узгадваю, што ў нас у школе прадметы выкладаліся на беларускай мове.
ZABEJ. Info – сайт, прысвечаны дваром футбольным турнірам. Там з’яўляеццца інфармацыя, дзе і калі адбыліся і адбудуцца турніры паміж дваровымі футбольнымі камандамі, у тым ліку і ў невялікіх гарадах накшталт Вялейкі. Але стваральнікі сайту і ініцыятвы ставяць мэты шырэйшыя за звычайную гульню.
Янка Філістовіч (Іван Андрэевіч Філістовіч) нарадзіўся 14.01.1926 г. (паводле пашпарту) у в.Паняцічы Маладэчанскае воласці Вілейскага павету Віленскага ваяводства (цяпер Вілейскі раён Менскай вобл.). Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, кіраўнік узброенай антысавецкай групы на Маладэчаншчыне ў 1951-1952 гг. Вучыўся ў Вязыні. Пад час другой сусветнай вайны ўвосень 1943 г. мабілізаваны ў 13-ты Беларускі батальён у Вілейцы...
На сайце http://westki.info/ зьявілася серыя матэр'ялаў, прысьвечаных беларускаму крыўскаму паганству. Сярод іншых там прадстаўлена інтэрв'ю з вялейчанкай Элізай Волат. Гэтыя гутаркі "пра паганства, традыцыйныя каштоўнасці і мараль" узніклі пасьля таго, як на "вестках" апублікавалі некалькі зьняважлівых матэр'ялаў у адрас паганства і сучасных прыхільнікаў этнічнай рэлігіі. Прапануем да ўвагі чытачоў нашага сайта тэкст інтэрв'ю.