Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прагназуе ў 2009-2010 гадах у Вілейцы, Смаргоні і Астраўцы рост беспрацоўя. Аддзелы занятасці ў гэтых гарадах сцвярдж што сітуацыя ў іх стабільная.
Два месяцы ў педыятрычным аддзяленні Вілейскай раённай бальніцы знаходзіцца нованароджаны хлопчык Руслан. Дактары не могуць аддаць дзіця маці, бо яна не мае дакументаў.
У ноч на сераду, 3 снежня, у Смаргоні была затрыманая група маладых людзей з пяці чалавек, якія падазраюцца ў серыі крадзяжоў з аўтамабіляў і разукамплектацыі машын у Вілейскім і Смаргонскім раёнах.
У першынстве Вілейскага раёна па міні-футболе, у якім удзельнічаюць 22 каманды, прайшло пяць тураў. За каманду раённага вузла паштовай сувязі выступае нападаючы ФК "Маладзечна" . Маладзечанец няслаба дапамагае вілейскім паштавікам, забіўшы ў пяці матчах ужо 54 (!) галы.
Вялікі дзякуй, што праанансавалі кнігу Аляксандра Адзінца, які столькі працы ўклаў у яе. Узяў кнігу з паліцы, палічыў, што з рэгіёну, які ахоплівае распаўсюдам «Рэгіянальная газета», у кнігу ўвайшлі ўспаміны 12 чалавек (тых, хто нарадзіўся ці жыў на гэтай тэрыторыі).
"Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў". Так называецца новая кніга журналіста Аляксандра Адзінца, прысвечаная беларускай дыяспары з хвалі пасляваеннай эміграцыі. Закранае яна і лёсы нашых землякоў, якія па розных прычынах апынуліся далёка ад сваёй радзімы.
Чатырнаццатага лістапада госцем Ільянскай школы быў беларускі пісьменнік Леанід Левановіч. Аўтар шэрагу празаічных твораў, сярод якіх самым значным з'яўляецца цыкл раманаў "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Беседзь цячэ ў акіян"... Прэзентацыя пятага рамана з цыкла і адбылася на сустрэчы.
Вилейка водохранилище фото фотогалерея сайт города вилейка вилейка.огр форум дискуссионный клуб обсуждение новости города минская область рлс коментарии вопросы ответы скачать посмотреть послушать слушать читать лучший сайт любимый город вилейка только тут стихотворение полезная информация расписание поездов автобусов расписание работы кафе банков электронные газеты лилея волот региональная газета портал города вилейка вилейский район