Аб узнікненні Альковіцкай парафіі мясцовая легенда распавядае наступнае: даўным-даўно, калі на гэтым месцы яшчэ не жылі людзі, а шамацеў лістотай альховы гай, на адным з дрэваў была заўважаная выява Найсвяцейшай Марыі Панны. Месца гэта адразу было прызнана святым, а выява цудатворнай.
Большась назваў, якія паходзяць ад слова "камень" з'яўляюцца характарыстыкамі і як бы загадзя азначаюць, што мясціны, дзе вёскі носяць адпаведныя назвы, камяністыя. Але вось назва Вялейскага Каменна, хаця таксама звязана з каменем, але больш па прычынах гістарычнага характару.